Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя -- за актывізацыю дзеяньняў сілаў НАТО ў Лібіі


Cілы НАТО ў Лібіі робяць недастаткова для ліквідацыі баявой тэхнікі і цяжкага ўзбраеньня войскаў Муамара Кадафі, -- лічыць міністар замежных справаў Францыі Ален Жупэ. Паводле ягонай заявы, сярод іншага павінна быць як мага хутчэй зьнішчана артылерыя і ракетныя ўстаноўкі, што абстрэльваюць лібійскі горад Місурата, які знаходзіцца ў аблозе сілаў Кадафі. На думку Жупэ, трэба актывізаваць намаганьні для гуманітарнай дапамогі насельніцтву Лібіі.

Францускі міністар зьбіраецца закрануць гэтыя пытаньні на бліжэйшых пасяджэньнях кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў НАТО і ЭЗ.
XS
SM
MD
LG