Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы лібійскі міністар заклікаў суайчыньнікаў да яднаньня


Муса Куса
Муса Куса
Былы міністар замежных спраў Лібіі Муса Куса выступіў з першай пасьля ўцёкаў з Лібіі публічнай заявай.

У заяве для Бі-бі-сі Куса заклікаў лібійцаў да нацыянальнага яднаньня і папярэдзіў, што Лібію можа чакаць лёс Самалі, калі абодва бакі канфлікту ня спыняць спаўзаньня краіны да грамадзянскай вайны.

Улады Вялікай Брытаніі паведамілі, што не затрымлівалі Кусу, аднак ягонае месцазнаходжаньне і зьмест гутарак з афіцыйнымі асобамі не раскрываюцца.
XS
SM
MD
LG