Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Удзельнік змовы з мэтай выбуху ў вашынгтонскім мэтро асуджаны на 23 гады


У ЗША да 23 гадоў турмы асуджаны амэрыканец пакістанскага паходжаньня, які прызнаў свой удзел у змове з мэтай падрыву мэтро ў Вашынгтоне.

У судзе, які адбыўся ў штаце Віржынія, 35-гадовы Фарук Ахмэд прабачыўся за свае дзеяньні, кваліфікаваныя як спроба матэрыяльнай падтрымкі тэрарыстычнай арганізацыі. Ён быў арыштаваны летась ў кастрычніку ў выніку адмысловай апэрацыі ФБР. Ахмэд вывучаў станцыі вашынгтонскага мэтро і прапаноўваў апэратыўнікам, якія выдавалі сябе за агенцтва Аль-Каеда схему найбольш эфэктыўнай закладкі выбуховых прыстасаваньняў.

Адвакаты Ахмэда заявілі, што ён знаходзіўся пад уплывам радыкальнай ісламісцкай рыторыкі.
XS
SM
MD
LG