Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрыманыя дадзеныя ў дачыненьні найбольш верагоднага выканаўцы выбуху 11 красавіка на станцыі мэтро “Кастрычніцкая” ў Менску, паведамляе агенцтва “Інтэрфакс” са спасылкай на Цэнтар інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Камітэту Дзяржбяспекі Беларусі.

Паводле экспэртных ацэнак, магутнасьць выбуховага прыстасаваньня эквівалентная 5 кг трацілу. "Выбуховая прылада, якое зьмяшчае сечаную арматуру, цвікі 80х8мм і мэталічныя шарыкі дыяметрам каля 15 мм, было ўстаноўлена каля лаўкі, разьмешчанай на плятформе", удакладнілі ў ЦІГС КДБ. Па гэтым факце Генэральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 289 («Тэрарызм») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

На прапанову кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі да 8-й гадзіны раніцы 12 красавіка чакаецца прыбыцьцё экспертаў ФСБ Расеі. Як паведамляе расейскае агенцтва "Новости", 12 красавіка ў Беларусь маюць прыехаць спэцыялісты зь Вялікай Брытаніі і Ізраілю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG