Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паведамлена, што ў шпіталі памёр цяжка паранены мужчына. У цэнтры інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі агенцтву «Інтэрфакс» у палове трэцяе начы па менскім часе назвалі лічбу у 12 забітых і 149 параненых – з рознай ступеньню цяжкасьці. Мэрыя Менску паведаміла, што 13 красавіка будзе абвешчаны днём жалобы.

У праваахоўных ворганах паведамілі, што магутнасьць бомбы ацэньваецца ад 5 да 7 кіляграмаў у трацілавым эквівалэнце. Прылада была закладзеная пад лаву і была нашпігаваная мэталёвымі элемэнтамі.

Дапамогу ў расьледаваньні тэракту прапанавалі Расея, Вялікая Брытанія і Ізраіль. Як паведамляе расейскае агенцтва "Новости", 12 красавіка спэцыялісты з гэтых краінаў маюць прыехаць у Беларусь.

Выбух адбыўся на станцыі менскага мэтрапалітэну «Кастрычніцкая» у панядзелак у 17 гадзін 54 хвіліны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG