Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лагвінец: "Рашэньне Рады міністраў замежных спраў краінаў ЭЗ будзе вельмі крытычным"


12 красавіка сытуацыя ў Беларусі будзе разглядацца на паседжаньні Рады міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу.

На пасяджэньні, якое пройдзе пад старшынёўствам вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, чакаюцца дыскусіі па сытуацыі ў Лібіі, а таксама на Блізкім Усходзе, Паўднёвым Каўказе і Беларусі. Дыскусія па Беларусі заплянаваная ў праграме на аўторак, пацьвярджае кіраўнік офісу "За дэмакратычную Беларусь" у Брусэлі Вольга Стужынская:

"Яна ёсьць у праграме. Але калі будзе больш ясная сутуацыя з выбухам, у залежнасьці ад таго, якая будзе вэрсія падзеяў, то, я думаю, дакладна дыскусія па Беларусі адбудзецца. То бок калі будуць навіны вартыя абмеркаваньня, то дыскусія адбудзецца".

Палітоляг Алесь Лагвінец выказаў меркаваньне, што няўрад ці міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу заўважаць якісьці прагрэс у Беларусі:

"Вызваленьне пад падпіску аб нявыезьдзе шэрагу арыштаваных людзей наўрад ці можна палічыць істотным зрухам, Усім зразумела, што ідзе гульня рэжыму. Аднак на тле гэтага вызваленьня мы таксама маем факт заключэньня ў вязьніцу журналіста Андрэя Пачобута. То бок, я думаю, што Рада міністраў замежных спраў ЭЗ, можа, і прыме нейкія крокі супраць беларускіх уладаў, але я ня думаю, што гэта будуць эканамічныя санкцыі. Ва ўсялякім разе, калі і будзе рашэньне, то яно будзе вельмі крытычным, прынамсі, у фармулёўцы у дачыненьні да беларускіх уладаў".

Нагадаю, што 10 красавіка спадарыня Кэтрын Эштан выступіла з заявай у абарону беларускага журналіста Андрэя Пачобута, супраць якога распачатая крымінальная справа. "Эўразьвяз рашуча асуджае ўсе перасьледы, арышты і запалохваньні беларускіх незалежных СМІ, а таксама парушэньня фундамэнтальных правоў чалавека, такіх, як свабода выказваньняў і сродкаў масавай інфармацыі", -- гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі.
.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG