Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар: Гбагбо заклікае спыніць змаганьне


Новы кіраўнік Кот-д'Івуару Алясан Уатара
Новы кіраўнік Кот-д'Івуару Алясан Уатара
Затрыманы ў панядзелак экс-прэзыдэнт Кот-д'Івуару Ляран Гбагбо заклікаў сваіх прыхільнікаў спыніць узброеную барацьбу. Відэазварот Гбагбо паказала нацыянальнае тэлебачаньне краіны.

Дагэтуль няясна хто затрымаў экс-прэзыдэнта, які адмаўляўся прызнаць перамогу свайго палітычнага апанэнта Алясана Ўатара на леташніх прэзыдэнцкіх выбарах. Прадстаўнікі Гбагбо сьцьвярджаюць, што ён здаўся францускім вайскоўцам. Афіцыйны Парыж заяўляе, што яго затрымалі прыхільнікі Алясана Ўатара.

Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і ачольніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан павіталі затрыманьне Гбагбо і заклікалі да нацыянальнага замірэньня ў Кот-д'Івуары.
XS
SM
MD
LG