Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...але без дажджу. Тэмпэратура: 1 – 5°С.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Люксэмбургу пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан засядаюць міністры замежных справаў Эўразьвязу. Адна з тэмаў сустрэчы – сытуацыя ў Беларусі.

У Вашынгтоне на Сусьветным амэрыканска-ісламскім форуме выступае дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1945 – памёр прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэльт, які быў кіраўніком краіны рэкордныя чатыры тэрміны. Праз два гады пасьля яго сьмерці была прынятая папраўка да Канстытуцыі, якая забараняе балятавацца прэзыдэнтам ЗША больш як на два тэрміны.

1961 – першы ў гісторыі палёт чалавека ў космас. Юры Гагарын абляцеў Зямлю на вышыні 302 кілямэтры за 108 хвілінаў.

1995 – зьбіцьцё дэпутатаў парлямэнту Беларусі, якія абвясьцілі галадоўку на знак пратэсту супраць ініцыяванага А.Лукашэнкам рэфэрэндуму.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны Дзень авіяцыі і касманаўтыкі.

МІНУС 365:


Дзьве рэвалюцыі на адным тыдні

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Паехалі!”

Юры Гагарын, 12 красавіка 1961
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG