Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: апазыцыя адкінула мірную ініцыятыву Афрыканскага Зьвязу


Муамар Кадафі прымае дэлегацыю Афрыканскага Зьвязу перад сваім шатром у Трыпалі, 10 сакавіка 2011

Муамар Кадафі прымае дэлегацыю Афрыканскага Зьвязу перад сваім шатром у Трыпалі, 10 сакавіка 2011

Лібійская апазыцыя адкінула ініцыятыву Афрыканскага Зьвязу аб замірэньні з Муамарам Кадафі.

Прамаўляючы на прэсавай канфэрэнцыі ў неафіцыйнай сталіцы паўстанцаў Бэнгазі, кіраўнік Нацыянальнай пераходнай рады Мустафа Абдул Джаліль заявіў, што апазыцыя не разглядае варыянтаў, што не прадугледжваюць адстаўкі Кадафі.

Заява прагучала па выніках перамоваў лідэраў лібійскай апазыцыі з дэлегацыяй краінаў Афрыканскага зьвязу. У нядзелю дэлегацыя пабывала ў Трыпалі дзе ўзгадніла зь кіраўніком Лібіі Муамарам Кадафі "дарожную мапу" да міру. Кадафі, аднак, сыходзіць адмаўляецца.
XS
SM
MD
LG