Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: затрыманыя мусульманскія актывісткі


Француская мусульманка, паўночнаафрыканскага паходжаньня, апранутая ў нікаб

Француская мусульманка, паўночнаафрыканскага паходжаньня, апранутая ў нікаб

У Францыі паліцыя арыштавала дзьвюх жанчын, якія пратэставалі супраць забароны на публічнае нашэньне адзеньня, што закрывае аблічча. У акцыі насупраць Сабору Парыскай Богамаці ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Прадстаўнік францускай паліцыі сьцьвярджае, што жанчыны былі затрыманыя не за нашэньне мусульманскага нікабу – а за несанкцыянаваную акцыю.

Францыя – першая эўрапейская краіна, што забараніла нашэньне паранджы. Забарона, якая закранае тысячы жанчын мусульманскага веравызнаньня, уступіла ў дзеяньне сёньня.

Парушэньне гэтага закону пагражае штрафам 150 эўра. Мужчыны, якія змушаюць жанчын насіць традыцыйнае мусульманскае адзеньне, могуць таксама быць пакараныя штрафам і турэмным зьняволеньнем.
XS
SM
MD
LG