Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Ёсьць ахвяры


Калі вы сталі відавочцам выбуху на станцыі мэтро “Кастрычніцкая“, калі ласка, зьвяжыцеся са «Свабодай». Электронная пошта rferl.minsk@gmail.com Сваё паведамленьне перадавайце па тэлефоне ў Менску (+375 17) 266-39-52.


2:00 13 красавіка аб’яўлены Днём жалобы. Такое рашэньне прынятае ў Менскім гарадзкім выканаўчым камітэце.
Сьпіс шпіталізаваных на сайце Менгарвыканкаму.

1:00 Відавочцы паведамляюць

Дзьмітрый Марголенка: «У часе выбуху знаходзіўся ў 4-м вагоне цягніка, які ішоў у бок станцыі мэтро „Інстытут культуры“. Выбух грымнуў, калі дзьверы адчыняліся, адразу пачалася невялікая паніка. Як выйшаў з вагона, накіраваўся да эскалятара, які выводзіць да Дому афіцэраў. Зірнуў у бок плятформы, дзе быў выбух, — нічога бачна не было, усё было ў чорным дыме, які за імгненьне накрыў усю станцыю. Было цяжка дыхаць!»

DD: «Быў каля месца выбуху праз 10-15 хвілінаў пасьля яго. Бачыў «якасную» працу экстраных службаў, масавы стан шоку нават у АМАПа, мноста лёгкапараненых, людзей у пабелцы. Кінутыя рэчы. У асноўным выносілі параненых цераз Купалаўскую і ўсходні выхад. Задымленьне дабралося нават да пераходу ля ГУМа».

0:30 Выбуховае прыстасаваньне, якое было прыведзенае ў дзеяньне ў менскім мэтро, было нашпігаванае мэталічнымі паражальнымі элемэнтамі, заявіла агенцтву «Інтэрфакс» крыніца ў праваахоўных органах:

«Відавочна, што гэта зроблена, каб максымальна павялічыць паражальны чыньнік, выклікаць множныя асколачныя раненьні», — адзначыла крыніца.

На думку суразмоўцы агенцтва, «характар траўмаў і калецтваў пацьвярджае вэрсію пра тое, што выбух у менскім мэтро ёсьць тэрактам»

22.35 Фоты са шпіталю хуткай дапамогі

Сьпісы пацярпелых








"У выніку выбуху можа адбыцца пераразьмеркаваньне ўплываў. І не на карысьць сілавікоў"

Крывавы выклік

Пасьля выбуху: Хто вінаваты?



Абноўленыя сьпісы паводле агенцтва «Інтэрфакс»


Паводле абноўленых дадзеных, у другую гарадзкую клінічную
лякарню дастаўленыя 23 чалавекі:


Палякаў Ф.Б. — 57 гадоў
Гаптун Ю.В. — 65 гадоў
Буевіч Ірына Аляксандраўна — 58 гадоў
Тарун Андрэй Анатольевіч — 1907 г.н.
Даўжонак Натальля Міхайлаўна 1991 г. н
Матый: (неразборліва) Іван Уладзімеравіч , горад Рагачоў
Бобан Вікторыя Віктараўна — 1986 г.н.
Малышава Кацярына Аляксееўна — 1954г.р.
Рахманаў Н. П. — 1963 г.н.
Нераз Г.В. — 1967 г.н.
Тышкевіч (імя неразборліва) Іосіфавіч — 1986 г.н.
Сабацян Маргарыта Міхайлаўна — 1941 г.н.
Ватаховіч Аляксей Сяргеевіч — 1989 г.н.
Л... (неразборліва) Ганна Яўгенаўна — 1983 г.н.
Г... (неразборліва) Павел Пятровіч — 1985 г.н.
Л... (неразборліва) В.В., пас. Калодзішчы
Цірыень Алена Ўладзімераўна, няма зьвестак па ўзросьце
Алена Ўладзімераўна, няма зьвестак па ўзросьце
Палякова Ф. (імя па бацьку неразборліва), 57 гадоў
Буевіч Ірына Аляксандраўна, 50 гадоў
Х... (неразборліва) Яўген Мікалаевіч 1987 года.
Б... (неразборліва) В.В., няма зьвестак па ўзросьце
Б... (неразборліва) Е.Н, няма зьвестак па ўзросьце

У бальніцу хуткай мэдыцынскай дапамогі (БХМД) паступілі:

1. Натуркач Іна Васільеўна, 1980 г. н, пас. Міханавічы
2. Сушко Васіль Іванавіч, 1956 г. н, вул. Лынькова
3. Яіцкі Яраслаў Аляксандравіч, 26 гадоў, вул.Неманская
4. Шкель Сьвятлана Яўгенаўна, 25 гадоў, вул.Жуковского
5. Дайнека Віталь Віктаравіч, 52 гады
6. Пугачова Тацяна Станіславаўна, 29 гадоў, вул.Воронянского
7. Шокель Юлія Сяргееўна, 19 гадоў, Віцебская вобл.
8. Мекеенка Ганна Іванаўна, 59 гадоў, вул. Пляханава
9. Тарасава Тацяна Ўладзіміраўна, 25 гадоў, вул. Гарэцкага
10. Платоненко Аксана Васільеўна, 32 гады, вул. Чачота
11. Невядомая Вольга, 35 гадоў
12. Ясюкевіч Свету Ремиковна, 41 год, Алтайская
13. Козел Сяргей Мікалаевіч, 1965 года нараджэння, ул.Пуховичская
14. Козіч Валерый Паўлавіч, 89 г.н., праспект Звязды
15. Крутая Інэса Аляксандраўна, 32 года, вуліца Голубева
16. Філіповіч Алена Генадзеўна, 72 г.н., завулак Каржанеўскага
17. Чысьцякова Валянціна Мікалаеўна, 63 гады, вуліца Някрасава
18. Ляцяга Кацярына Тадевушаўна, 1978 году, вуліца Крупскай
19. Чарнышова Маргарыта Пятроўна, 75 г.н., вуліца Народная
20. Анохін Павел Аляксандравіч, 59 г.н., вуліца Каліноўскага
21. Паўлючык Натальля Вітальеўна, 72 г.н., вуліца Фізкультурная
22. Капялевіч Тацяна Сяргееўна, 54 г.н., вуліца Асаналіева.
23. Семілетнікаў Аляксей Аляксеевіч 2009 г. н, вул. Магілёўская
24. Петуховіч Кацярына Ігараўна 1995 г.н., вул Альшэўскага
25. Сьмірнова Юлія Станіславаўна 1986 г.н., г.Гомель
26. Клепчукова Ганна Валер’еўна 1985 г.н., вул. Радужная,
27. Салодкая Ганна Ўладзіміраўна 1981 г.н., адрас невядомы
28. Галяшэвіч Віктар Браніслававіч 31 год, пр-т Ракасоўскага
30. Сьцяпанавіч Алена Міхайлаўна 35 гадоў, адрас невядомы
31. Прыліпка Вікторыя Мікалаеўна 36 гадоў
32. Шалянкоў Уладзіслаў Юр’евіч 1993 г.н., вул. Заслаўская
33. Чарыева Хайра 18 гадоў, адрас невядомы.

Таксама агенцтва «Інтэрфакс» мае дадзеныя пра траіх пацярпелых.

Гэта Усовіч Вячаслаў Аляксандравіч, які пераведзены зь першай бальніцы ў бальніцу N4,
Кірыякаў Аляксандар Іванавіч, 1952 г.н. і
Пярцоўская Вераніка Ігараўна, 1991 г.н., месцазнаходжанне якіх агенцтву не вядома.

Акрамя таго, пацярпелых прымаюць і ў дзіцячым хірургічным цэнтры, які знаходзіцца пры першай гарадской клінічнай бальніцы. Туды дастаўляюцца як дзеці, так і дарослыя.

1. Кацыба Т.Т.
2. Курыловіч А.І.
3. Сяледчык В.В.
4. Сьвятлоў К.Д.
5. Парфоменка Т.Д.
6. Панізовіч О.А.
7. Каленьнік В.Д.
8. Няклюдаў Леанід Васільевіч

Крыніцы ў органах аховы здароўя паведамляюць, што інфармацыю пра пацярпелых, дастаўленых у гарадзкую бальніцу N1, можна атрымаць па тэлефонах 292-39-41, 292-61-03. Тэлефон 3-й бальніцы: 227-24-12.



22:12 Абедзьве лініі менскага мэтрапалітэну пакуль не працуюць, паведаміў начальнік мэнтрапалітэну Мікалай Андрэеў.

«Пакуль не магу прагназаваць, калі адновіць працу першая лінія», — заявіў ён.

Андрэеў паведаміў, што на Кастрычніцкай працуюць супрацоўнікі сілавых структураў. Ён даў зразумець, што мэтро можа аднавіць працу пасьля таго, як скончацца сьледчыя дзеяньні.

22:00
Лукашэнка: Я хачу сказаць, мужыкі, што нам кінуты сур’ёзны выклік. І патрэбны адэкватны адказ. І гэты адказ павінен быць знойдзены. Спакойнага жыцьця нам не дадуць. Я вас пра гэта папярэджваў. Не хачу нагадваць сёньня, хто яны, і з адказам на гэтае пытаньне прашу пасьпяшацца. Зьвяртаюся да людзей: бяз вас нам цяжка будзе знайсьці гэтых вырадкаў. Вы павінны нам дапамагчы.



21:50 «Вынікі павінны быць кожны дзень, з нарастаючым вынікам». «Кіраўніком групы прызначаю намесьніка генеральнага пракурора Андрэя Шведа». «У самыя кароткія тэрміны ўсё да драбнюткіх дэталяў ўлічыць, расьсьледаваць, усе вінаватыя павінны быць знойдзеныя».

«Прааналізуйце ўсе факты. Паглядзіце, можа, ёсць сувязь з выбухам 3 ліпеня. Можа быць, гэта зьвёны аднаго ланцуга». «Усталюйце, каму гэта было выгадна, хто за гэтым стаіць, каму было выгадна падарваць стабільнасць і спакой у краіне. Усё прааналізуйце».

Міністру абароны: праверыць склады з боепрыпасамі. Я не выключаю, што нам гэты падарунак маглі завезьці звонку.

21:40 Лукашэнка запатрабаваў ад сілавікоў хуткіх вынікаў у расьсьледаваньні выбуху ў мэтро.

Аляксандар Лукашэнка прыйшоў на месца трагедыі з сынам Колем.



21:30 11 чалавек загінулі, 128 атрымалі раненьні — СТВ.


21:00 СТВ: 90 пацярпелых, 35 пацярпелым аказалі дапамогу на месцы без шпіталізацыі.

20:35 Новыя фоты зь месца выбуху










20:30 Аляксанадр Лукашэнка прыбыў на месца выбуху

20:25 Пацярпелых дастаўлялі ў бліжэйшыя ад станцыі мэтро Кастрычніцкая шпіталі. У другую клінічную бальніцу Менску даставілі 23 пацярпелыя. На дзьвярах прыёмнага пакою зьмешчаныя сьпісы людзей, што трапілі туды.

У трэцім шпіталі Радыё Свабода адмовіліся паведамляць пра колькасьць дастаўленых у шпіталь.

20:22 Новыя фоты зь месца выбуху





20:20 Асноўная вэрсія выбуху — тэракт, паведаміла крыніца «Інтэрфаксу».

20:15 БТ: Лукашэнка ўзяў пад асабісты кантроль сытуацыю ў Менск у зьвязку з выбухам. Прыкладна а 21:00 праваахоўныя органы будуць гатоыя агучыць першыя вэрсіі здарэньня.

20:10 БНФ заклікае ўлады не пачынаць новы віток палітычных рэпрэсіяў пасьля выбуху


Управа Партыі БНФ прыняла заяву з нагоды выбуху ў менскім мэтро. «Партыя БНФ патрабуе ад уладаў неадкладнага і аб’ектыўнага расьсьледаваньня абставінаў гэтага інцыдэнту. Партыя БНФ заклікае праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь засьцерагчыся ад выкарыстаньня гэтага інцыдэнту ў якасьці падставы для новага вітка палітычных рэпрэсіяў , як гэта мела месца падчас расьсьледаваньня выбуху 3 ліпеня 2008 году». «Партыя БНФ заўсёды выступала і выступае выключна за мірныя мэтад палітычнай барацьбы і супраць выкарыстаньня гвалту, заклікаючы да таго і іншыя палітычныя сілы». Управа Партыі БНФ выказвае шчырыя спачуваньні пацярпелым і іх блізкім

Відэа, зьнятае мабільным тэлефонам на плятформе мэтро адразу пасьля выбуху

20:00 Новыя фоты зь месца выбуху







19:45



19:32 На экстранай нарадзе Лукашэнка загадаў узмацніць захады бясьпекі, перадае БелаПАН.

19:30 У выніку выбуху ў мэтро загінулі 5 чалавек. Пра гэта Інтэрфаксу праведаміла крыніца ў сілавых структурах. Канал СТВ паведамляе пра 7 загінулых.



19:23 «Каля ўваходу ў мэтрапалітэн бачныя два мёртвыя целы, яны з галавой накрытыя тканінай», — паведамляе Інтэрфакс з спасылкай на відавочцу.

Відавочца таксама перадае, што супрацоўнікі «Хуткай дапамогі» працягваюць выносіць пацярпелых. За апошнія паўгадзіны вынесьлі каля 50 чалавек. Цяпер каля станцыі знаходзіцца больш за 20 машынаў «Хуткай дапамогі». На месцы здарэння шмат супрацоўнікаў спэцназу міліцыі.

Афіцыйныя органы пакуль не даюць ніякіх каментароў пра здарэньне.

Фота Тацяны Грыневіч


19:15 Аляксандар Лукашэнка правядзе сёньня экстраную нараду па выбуху ў мэтро. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта.

19:05 Паводле зьвестак дыспэтатчэра мэтрапалітэну, здэтанавала невядомае прыстасаваньне. Абрынуліся канструкцыі станцыі «Кастрычніцкая», паведамляе тэлеканал АНТ. Дакладны час здарэньня — 17:56.

19:00 Журналіст Севярын Квяткоўскі: «Ішоў ад ГУМу ў мэтро. Падыходзіў да эскалятара, каб спускацца на станцыю „Кастрычніцкая“, як унізе раптам бахнула. Далей як у кіно: прыгнуўся, пабег назад разам зь людзьмі. Зьнізу валіў чорны дым і падымаліся людзі, шмат хто зь іх былі ў крыві. Бачыў жанчыну з параненай нагой, некалькі людзей з параненымі рукамі. Большасьць людзей ня ведала, што здарылася. Мяркуючы па ўсім, можа быць шмат пацярпелых, у тым ліку і ад дыму, які літаральна завалок усю станцыю».

18:55 Беларускае тэлеграфнае агенцтва паведамляе, што ёсьць загінулыя ад выбуху на «Кастрычніцкай». Колькасьць не ўдакладняецца.








Фоты Паліны Гамаюн і Юліі Кузьменкі


18:50 Алена Панкратава: «Я побач з Палацам афіцэраў. Тут пад’яжджаюць „хуткія дапамогі“, кроў на тратуары, эвакуююць людзей. Я бачу лёгка пацярпелых. Дзяўчына побач са мной кажа, што гэта здарылася, калі іх цягнік пад’яжджаў з „Плошчы Перамогі“ да Кастрычніцкай, і стала цёмна, і спыніўся цягнік Там, яна кажа, бачыла, што людзі і бяз рук, і бяз ног. Кроў ды мяса — такая была карціна. Я бачыла такіх людзей, усіх у крыві, і многіх людзей калаціла. Сапраўды штосьці такое страшэннае. Людзей, якія болей пацярпелі, у першую чаргу на насілкі кладуць, а тыя, які менш, тыя чакаюць».



18:40
Валянціна Аксак: «Я выйшла з апошняга вагона мэтро на станцыі Кастрычніцкая, падышла да эскалятару, які вядзе да ўнівэрсаму „Цэнтральны“. Я не пасьпела ступіць на прыступку эскалятару, калі нешта зьверху над эскалятарам выбухнула, пачало валіцца і загарэлася. У мяне адным з асколкаў сьсекла сумку з пляча, дзякуй, усё гэтым і абышлося. Людзей было вельмі шмат, стаяў страшэнны крык, людзі гарэлі. Я бачыла нерухомых людзей, якія ляжалі. Людзі самі спрабавалі некаторых тушыць. Паколькі адрубілася электрычнасьць, стала цёмна, то выбірацца было вельмі складана. Я навобмацак ішла ў адваротны бок, і ня памятаю праз колькі часу выбралася да Дому афіцэраў. Праз гэта выйсьце выносяць параненых. Жудасная карціна...»

Відэарэпартаж "Нашай Нівы" зь месца падзеяў (youtube.com)

18:30 Сьведка Генадзь: «Бачыў мужчыну ў крыві, які ляжаў на плятформе»

Сьведка Генадзь быў у цягніку мэтро, у якім адбыўся выбух. Генадзь распавёў «Свабодзе».

«Выбух здарыўся, калі наш цягнік спыніўся ля плятформы на станцыі „Кастрычніцкая“. Таму дакладна не магу сказаць, выбухнула ў вагоне цягніка ці на самой плятформе. Памятаю досыць невялікі хлапок, штуршок, а потым усё зацягнула дымам. Я выйшаў зь цягніка і пайшоў разам зь людзьмі наверх. На плятформе я бачыў мужчыну, які ляжаў, а яму спрабавалі дапамагчы. Было шмат дыму. Шмат людзей былі ў крыві: кроў на тварах, на адзеньні. Чорныя апаленыя твары».

У панядзелак увечары на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» прагрымеў выбух. Пра гэта паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік гарадзкой управы МНС:

«Прычына пакуль невядомая, на месца здарэньня накіраваныя выратавальнікі».


Рух на Маскоўскай лініі мэтро спынены. Да «Кастрычніцкай» едуць шматлікія машыны хуткай і пажарных.




Выбух 4 ліпеня 2008 году на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску

Бомбы ў клюмбах, пад’ездах, машынах. Агляд выбухаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG