Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: новая справа супраць Цімашэнкі


Былая прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка

Былая прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка

Генэральная пракуратура Ўкраіны распачала яшчэ адну крымінальную справу супраць былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі. Першы намесьнік генпракурора Рэнат Кузьмін паведаміў, што яе падазраюць у “перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў пры заключэньні газавых кантрактаў у 2009 годзе”.

Паводле Кузьміна, страты ад дзеяньняў Цімашэнкі склалі прыкладна 1.5 мільярда грыўнаў (каля 200 мільёнаў даляраў).
XS
SM
MD
LG