Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: гінуць дзеці


Болей як дваццаць лібійскіх дзяцей загінулі за апошнія тры тыдні ва ўзятым у аблогу горадзе Місурата на захадзе Лібіі. Такія дадзеныя абнародаваў Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ). Лібійскія паўстанцы ўтрымліваюць Місурату, нягледзячы на пастаянныя абстрэлы войскамі Муамара Кадафі.

ЮНІСЭФ удакладняе, што сярод загінулых дзяцей ёсьць дзевяцімесячнае немаўля, бальшыні загінулых ня споўнілася і дзесяці гадоў. Паведамляецца, што дзеці загінулі ад асколкавых ранаў пры мінамётных абстрэлах, а таксама ад агню снайпэраў.
XS
SM
MD
LG