Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэліся Мядзьведзеў і Камароўскі


Шыльда, якую павесілі расейцы, узамен польскай
Шыльда, якую павесілі расейцы, узамен польскай
Масква і Варшава ўзгодняць надпіс на помніку, які будзе ўсталяваны на месцы авіякатастрофы пад Смаленскам, у выніку якой год назад загінулі 96 чалавек, улучна з тагачасным прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Дамоўленасьць у гэтым была дасягнутая сёньня на перамовах прэзыдэнтаў Расеі і Польшчы Дзьмітрыя Мядзьведзева і Браніслава Камароўскага ў Смаленску.

Усталяваны пасьля аварыі польскі варыянт мэмарыяльнай шыльды быў заменены мясцовымі ўладамі. Гэта выклікала незадаволенасьць Варшавы, паколькі зь яе прыбралі надпіс пра тое, што загінулыя накіроўваліся на памятныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 70-й гадавіне савецкага генацыду ў катынскім лесе над ваеннапалоннымі польскімі афіцэрамі.

Кіраўнікі дзяржаваў сёньня ж маюць наведаць мэмарыяльны комплекс “Катынь”, узьведзены ў памяць пра тысячы палякаў, расстраляных там савецкім НКВД у 1940 годзе.
XS
SM
MD
LG