Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камісія ПАРЭ вывучыць сытуацыю ў Беларусі


Мэўлют Чавушаглу

Мэўлют Чавушаглу

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы вырашыла стварыць часовую камісію па вывучэньні сытуацыі ў Беларусі. У прыватнасьці, дэпутатаў асамблеі турбуе заключэньне пад варту беларускіх апазыцыянэраў.

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт ПАРЭ Мэўлют Чавушаглу, перадае Інтэрфакс.

"Кожная палітычная група вылучыла па адным прадстаўніку ў гэтую камісію", — сказаў Чавушаглу на брыфінгу ў Страсбуры перад адкрыцьцём вясновай сэсіі ПАРЭ.

Пытаньне аб стварэньні такой камісіі абмяркоўвалася яшчэ на пасяджэньні Бюро ПАРЭ ў сакавіку ў Парыжы.

Паводле Чавушаглу, "тое, што адбываецца ў Беларусі, турбуе нас, у прыватнасьці, сытуацыя з затрыманьнем беларускіх апазыцыянэраў. Сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі турбуе нас".

Чавушаглу таксама выказаў жаль, што Беларусь ня мае статусу спэцыяльнага запрошанага ў ПАРЭ.

"Я па-ранейшаму за дыялёг зь Беларусьсю, і я па-ранейшаму за тое, каб даць Беларусі статус, але, зь іншага боку, Беларусь таксама павінна выконваць абавязаньні".
XS
SM
MD
LG