Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму "вірус пратэсту" не распаўсюдзіўся на тэрыторыі былога СССР


Тым часам як на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы масы спрабуюць скінуць шматгадовыя аўтарытарныя рэжымы, у былых рэспубліках СССР пануе "аглушальнае" маўчаньне, мяркуе аглядальнік сайту The Global Post Дэвід Л. Стэрн.

Многія экспэрты сумняваюцца, што пратэсты распаўсюдзяцца на поўнач, улічваючы пасіўнасьць насельніцтва і яго недавер да дэмакратычных працэсаў, з аднаго боку, і жорсткасьць аўтарытарных урадаў - з другога. Ёсьць і такое меркаваньне, што "насеньне незадаволенасьці ўжо ёсьць, трэба толькі пачакаць", піша аўтар.

Аднак у дадзены момант дэмакратычным рухам у былым СССР не дазваляюць нават паўстаць, лічыць ён. Лукашэнка "практычна раздушыў у сваёй краіне антыўрадавыя настроі пасьля таго, як дасягнуў вельмі сумнеўнай перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах". Улады Азербайджану на пазамінулых выходных разагналі маленькі несанкцыянаваны мітынг у Баку, зьбіўшы дэманстрантаў і арыштаваўшы дзясяткі чалавек. У Казахстане Назарбаеў перамог на выбарах, атрымаўшы 95% галасоў пры 90-працэнтнай яўцы, пры гэтым назіральнікі АБСЭ адзначылі "сур'ёзныя парушэньні".

"Але ці сапраўды Назарбаеў або іншыя рэпрэсіўныя рэжымы былых рэспублік СССР маюць імунітэт да прагі пераменаў?" - задае пытаньнем аўтар. На яго думку, Казахстан пакутуе ад мноства тых самых хваробаў, якія вывелі народ на вуліцы Каіру, Тунісу, Саны і Дамаску. "У Азербайджане, Узьбекістане, Таджыкістане, Туркменіі і Арменіі, ня кажучы ўжо пра Расею, сытуацыя выяўляецца яшчэ больш яскрава. Карупцыя набыла размах эпідэміі. Значная частка багацьцяў краіны трапляе ў кішэні кучкі алігархаў (да якой, паводле некаторых цьверджаньняў, належаць члены" першай сям'і "). Шпіталі, школы і іншыя сацпаслугі па-ранейшаму застаюцца занядбаныя. На прэсу надзеты наморднік, а маладую адукаваную сярэднюю клясу не дапускаюць да палітычнага працэсу", - гаворыцца ў артыкуле.

Зрэшты, большасьць экспэртаў не прадказвае масавых паўстаньняў. У мінулым дзесяцігодзьдзі ў былых рэспубліках СССР былі свае рэвалюцыі. "Той факт, што многія зь іх у асноўным не апраўдалі надзеяў, падахвочвае многіх жыхароў рэгіёну глядзець на народныя пратэстныя рухі з падазрэньнем і цынізмам", - піша аўтар. У дадатак апазыцыйныя арганізацыі неэфэктыўныя - альбо з-за ўласнага няўменьня, альбо з прычыны цкаваньня з боку ўладаў. "А калі дэманстрацыя дасягне крытычнай масы, улады могуць разагнаць яе самымі бязьлітаснымі мэтадамі", - піша аўтар, нагадваючы пра расстрэл дэманстрантаў у Андыжане ў 2005 годзе.

Але іншыя экспэрты кажуць, што непрыступны фасад рэжыму - магчыма, толькі ілюзія. "Аб'ектыўная рэальнасьць галечы, рэпрэсій і карупцыі дыктуе, што аднойчы народ запатрабуе пераменаў". Эрык Макглінчы з унівэрсытэту Джорджа Мэйсана (ЗША) кажа, што нявызначанасьць вакол наступнікаў састарэлых лідэраў Цэнтральнай Азіі спараджае нестабільнасьць, якая можа выплюхнуцца на вуліцы. "Назарбаеву і Карымаву патрэбная выразная лінія пераемнасьці, інакш здарыцца пуч, і хутчэй раней, чым пазьней", - зазначыў ён. Як паказалі Эгіпет, Туніс і Лібія, лідэры такога тыпу здаюцца ўсемагутнымі амаль да таго самага моманту, калі губляюць ўладу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG