Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: загінулі пяць чалавек


У ірацкім горадзе Фалуджа сёньня пры двух выбухах загінулі пяць чалавек і былі параненыя ня меней як дзесяць. Міністар унутраных справаў заявіў, што ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля загінулі паліцыянты, якія выявілі выбуховае прыстасаваньне. Празь некалькі хвілінаў узарваўся другі замінаваны аўтамабіль. Загінулі некалькі цывільных людзей.

Фалуджа населеная пераважна сунітамі.
XS
SM
MD
LG