Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сустракаюцца кіраўнікі выведак ЗША і Пакістану


Кіраўнік пакістанскай выведкі наведвае штаб-кватэру Цэнтральнай выведнай управы ў Вашынгтоне. Ахмад Шуя Паша сустракаецца з амэрыканскімі калегамі на тле напружанасьці, якая ўзьнікла паміж двума ведамствамі. У студзені супрацоўнік амэрыканскай выведкі застрэліў двух пакістанцаў у горадзе Лахоры на ўсходзе краіны.

Пакістанскія ўлады затрымалі Рэйманда Дэвіса, нягледзячы на заявы Вашынгтону пра ягоны дыпляматычны імунітэт. У сакавіку Дэвіса вызвалілі пасьля таго, як сваякі забітых атрымалі грашовую кампэнсацыю.
XS
SM
MD
LG