Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Аўганістану заняўся праблемамі Кабульскага банку


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай абвясьціў, што спрабуе спрыяць вырашэньню праблемаў, што ўзьніклі ў Кабульскім банку. На думку Карзая, замежныя дарадцы нясуць частку адказнасьці за памылкі ў кіраваньні найбуйнейшым у Аўганістане прыватным крэдытным банкам.

Кабульскі банк летась апынуўся на мяжы краху пасьля абвінавачваньняў у некампэтэнтным кіраваньні і выдаваньні неабгрунтаваных крэдытаў. Шэраг замежных фінансавых партнэраў спынілі супрацоўніцтва з аўганскімі банкамі да тых часоў, пакуль ня будуць вырашаныя праблемы кіраваньня і справаздачнасьці ў банкаўскім сэктары Аўганістану.
XS
SM
MD
LG