Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ўцякаюць зь Лібіі


Дэсантны карабель ваенна-марскіх сілаў Украіны зь беларусамі на борце сёньня прыбудзе ў порт Севастопаля.

На радзіму вяртаюцца 16 грамадзянаў Беларусі — мэдыкі, якія працавалі ў Лібіі, а таксама жанчыны і дзеці. У Севастопалі іх сустрэне супрацоўнік консульскай службы беларускай амбасады ва Ўкраіне, перадае БелТА. Беларускім грамадзянам акажуць "усебаковую дапамогу і садзейнічаньне ў вяртаньні на радзіму".

Усяго на борце ўкраінскага карабля — 114 эвакуаваных зь Лібіі, у тым ліку беларусы, украінцы, расейцы.

Раней дзякуючы дапамозе ўкраінскага боку з Трыпалі былі эвакуаваныя праз Кіеў 7 грамадзянаў Беларусі. Частку беларускіх грамадзянаў даставілі зь Лібіі праз Маскву на самалёце расейскага МНС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG