Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Боб Дылан сьпяваў у Віетнаме


Боб Дылан на канцэрце ў Хашыміне 10 красавіка 2011 г.
Боб Дылан на канцэрце ў Хашыміне 10 красавіка 2011 г.
Амэрыканскі паэт, сьпявак Боб Дылан, культавая асоба заходняй рок-музыкі, упершыню выступіў у Віетнаме. У нядзелю Дылан, які слынны таксама сваімі антываеннымі песьнямі, даў канцэрт у горадзе Хашыміне, былым Сайгоне, -- праз 36 гадоў пасьля вываду амэрыканскіх войскаў зь Віетнаму і заканчэньня вайны.

На ўчорашнім канцэрце Дылан ня выканаў кампазыцыі “Blowin' in the Wind” і “The Times They Are a-Changin”, якія сталі гімнамі руху за грамадзянскія правы і антываеннага руху ў ЗША. За гэта праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла Боба Дылана ў тым, што дазваляе ўладам камуністычных краінаў вызначаць свой рэпэртуар. Музыка таксама расчараваў праваабаронцаў у тым, што ў часе знаходжаньня ў Кітаі ня выказаўся ў падтрымку мастака Ай Вэйвея, якога нядаўна арыштавалі кітайскія ўлады.
XS
SM
MD
LG