Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі пройдзе канфэрэнцыя, прысьвечаная адносінам Беларусі і ЭЗ

  • БелаПАН

Каледж Эўропы, Бруге

Каледж Эўропы, Бруге

Канфэрэнцыя, прысьвечаная адносінам Беларусі і ЭЗ і іх уплыву на бізнэс, пройдзе 11 красавіка ў Бруге (Бэльгія) у Каледжы Эўропы. Пра гэта паведаміў агенцтву БелаПАН памочнік ганаровага консула Бэльгіі ў Беларусі Юрый Кліменка.

Заснаваны ў 1949 годзе, Каледж Эўропы зьяўляецца ўстановай пасьлядыплёмнай адукацыі ў Эўропе. Яго выпускнікі займаюць высокія пасады ў эўрапейскіх і нацыянальных палітычных структурах, а таксама міжнародных арганізацыях. Кожны год студэнты больш чым з 50 краін прыяжджаюць у каледж, каб атрымаць магістарскую ступень па шэрагу спэцыяльнасьцяў, зьвязаных з вывучэньнем Эўропы.

Сёлета ў Каледжы Эўропы вучацца шэсьць беларускіх студэнтаў. Менавіта беларускія студэнты каледжу ў супрацоўніцтве з Консульствам Бэльгіі ў Менску выступілі арганізатарамі будучай канфэрэнцыі.

У мерапрыемстве плянуюць узяць удзел ганаровы консул Каралеўства Бэльгіі ў Беларусі Філіп Вандэнбруле, ганаровы консул Беларусі ў Фляндрыі Карэл Ван Харэбэке і дырэктар офісу "За дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская (Бэльгія).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG