Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучму не дазволілі зьезьдзіць у Маскву


Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма

Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма

Генэральная пракуратура Ўкраіны не дазволіла былому прэзыдэнту краіны Леаніду Кучму, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьде, зьезьдзіць у Маскву. Кучму запрашалі на сьвяткаваньне 50-годзьдзя палёта Гагарына ў космас, якое адбудзецца ў расейскай сталіцы 12 красавіка. Сёньня Кучму выклікалі на чарговы допыт у справе аб забойстве журналіста Георгія Гангадзэ ў 2000 годзе.

Былога прэзыдэнта падазраюць у перавышэньні ўлады і незаконных распараджэньнях кіраўніцтву МУС Украіны, што прывяло да забойства журналіста.
XS
SM
MD
LG