Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: месяц пасьля землятрусу


Паліцыянты ў ахоўным адзеньні ўшаноўваюць памяць ахвяраў у прэфэктуры Фукусіма

Паліцыянты ў ахоўным адзеньні ўшаноўваюць памяць ахвяраў у прэфэктуры Фукусіма

Японія сёньня ўшанавала памяць ахвяраў наймагутнейшых землятрусу і цунамі, што здарыліся роўна месяц таму. Паводле апошніх дадзеных, загінулі ці зьніклі бязь зьвестак каля 28 тысяч чалавек, 150 тысяч засталіся бяз даху над галавой. Супрацоўнікі атамнай электрастанцыі “Фукусіма-Даічы”, якая была пашкоджаная ў выніку землятрусу, сёньня працягваюць працы для спыненьня выкідаў радыяцыі ў атмасфэру і Ціхі акіян.

Кошт аднаўленьня пацярпелых рэгіёнаў ацэньваеццца ў 300 мільярдаў даляраў. У часовых прытулках застаюцца дзясяткі тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG