Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты наведалі "чарнобыльскія" раёны


Чарнобыль. Памятны знак самай вялікай адселенай вёсцы раёна – Вепрын

Чарнобыль. Памятны знак самай вялікай адселенай вёсцы раёна – Вепрын

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” і грамадзкай арганізацыі “Саюз Чарнобыль-Беларусь” наведалі на мінулых выходных забруджаныя радыяцыяй раёны Гомельшчыны.

“У Калінкавічах і Рэчыцы мы сустракаліся з чарнобыльскімі ліквідатарамі, у Брагіне і Хойніках – усклалі кветкі да чарнобыльскіх мэмарыялаў”, – паведаміў старшыня “Саюзу Чарнобыль-Беларусь” Аляксандр Ваўчанін.

Чарнобыльскі ліквідатар Васіль Сіліверст з Калінкавічаў, які браў удзел у паездцы, распавёў, што ў вёсцы Судкова Хойніцкага раёну падчас наведваньня мясцовага музэю яны ўбачылі ў экспазыцыі фатаздымкі некаторых вядомых у рэгіёне ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС . У прыватнасьці, Івана Шаўрэя з Нароўлі. Ён быў пажарным на ЧАЭС у 1986 годзе.

У вёсцы Агароднікі Калінкавіцкага раёну актывісты перадалі кветкі ўдаве памерлага нядаўна пасьля цяжкай хваробы ліквідатара Ўладзіміра Яраша, захворваньні якога так і не зьвязалі з працай у 30-кілямэтровай зоне Чарнобыльскай АЭС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG