Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генпракуратура абмяжоўвае доступ да сайтаў


Генэральная пракуратура Беларусі вынесла пастановы аб абмежаваньні доступу да беларускіх сайтаў "Хартыя 97 "і "Беларускі партызан", спасылаючыся на парушэньне імі закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".

Сайт Хартыя'97 дзяржаўная інспэкцыя па электрасувязі ўнесла ў сьпіс абмежаванага доступу, перадае Інтэрфакс

Беларускія інтэрнэт-рэсурсы паведамляюць, што Генпракуратура спасылаецца на парушэньне сайтамі нормы закона "Аб масавых мерапрыемствах" аб тым, што"да атрыманьня дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства яго арганізатары, а таксама іншыя асобы ня маюць права аб'яўляць у сродках масавай інфармацыі пра дату, месца і час яго правядзеньня, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай ўлёткі, плякаты і іншыя матэрыялы".

Ад 7 красавіка бальшыня беларускіх інтэрнэт-правайдэраў атрымалі абноўлены сьпіс доступу і абавязаны ў адпаведнасьці з указам заблякаваць доступ да гэтых сайтаў для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі, культуры.

Дзяржаўная інспэкцыя Беларусі па электрасувязі не камэнтуе інфармацыю пра ўключэньне двух апазыцыйных сайтаў у сьпіс інтэрнэт-рэсурсаў, да якіх інтэрнэт-правайдэры павінны абмяжоўваць доступ дзяржорганам і дзяржарганізацыям. Там заявілі, што гэты сьпіс даступны толькі для інтэрнэт-правайдэраў. І адмовіліся пацьвердзіць або зьняпраўдзіць інфармацыю аб унясеньні сайтаў у сьпіс абмежаванага доступу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG