Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 красавіка адбудзецца разьвітаньне з падпалкоўнікам запасу кандыдатам тэхнічных навук Мікалаем Біруковым.

Мікалай Бірукоў памёр на 55-м годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы.


Старшы выкладчык Менскага вышэйшага інжынэрнага зэнітна-ракетнага вучылішча Мікалай Бірукоў быў у ліку тых афіцэраў, якія ў 1980-х гадах далучыліся да руху за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Ён быў адным з заснавальнікаў і актыўных сяброў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў – грамадзкай арганізацыі, якая выступала за стварэньне самастойнага беларускага войска.

8 верасьня 1992 года, у Дзень вайсковай славы, Мікалай Бірукоў быў у ліку вайскоўцаў, якія першыя прысягнулі на вернасьць Беларусі.

Ад пачатку 1990-х гадоў Мікалай Бірукоў далучыўся да беларускага сацыял-дэмакратычнага руху, стаў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Быў міжнародным сакратаром Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

За сваю патрыятычную дзейнасьць Мікалай Бірукоў зьведаў рэпрэсіі з боку генэралітэту, вымушаны быў пакінуць вайсковую службу, гаворыцца ў нэкралёгу, які падпісалі. Ўладзімер Барадач, Леанід Дзейка, Анатоль Гурыновіч, Валер Костка, Віталь Малашка, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Станкевіч, Мікалай Статкевіч, Станіслаў Суднік, Алег Трусаў і
Сяргей Чыслаў.


Разьвітаньне зь Мікалаем Біруковым пройдзе да 12 гадзін у рытуальнай зале 9-й лякарні.

Пахаваюць Мікалая Бірукова на могілках у Калодзішчах.
XS
SM
MD
LG