Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль-ХАМАС: замірэньне бязь міру


Палестына: сховішча ХАМАС, зьнішчанае ізраільскім авіяўдарам у адказ на ракетны абстрэл ізраільскіх гарадоў, 21 сакавіка, 2011
Палестына: сховішча ХАМАС, зьнішчанае ізраільскім авіяўдарам у адказ на ракетны абстрэл ізраільскіх гарадоў, 21 сакавіка, 2011
Баявое крыло палестынскай групоўкі ХАМАС абвясьціла аб замірэньні і частковым спыненьні агню. У заяве, аднак, удакладняецца, што спыненьне агню тычыцца абстрэлаў ракетамі сярэдняга і дальняга радыюсу дзеяньня. Ваеўнікі зьбіраюцца працягваць мінамётныя і ракетныя ўдары па памежных гарадах і напады на ізраільскіх вайскоўцаў на мяжы з Паласой Газы.

Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў у адказ, што гатовы даць шанец замірэньню, але прыгразіў "вельмі жорсткай рэакцыяй" у выпадку, калі ХАМАС працягне бамбардаваньне грамадзянскага насельніцтва і вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG