Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН бамбардавала рэзыдэнцыю Гбагбо


Патруль прыхільнікаў Лярана Гбагбо ў Абіджане
Патруль прыхільнікаў Лярана Гбагбо ў Абіджане
У Абіджане, найбуйнейшым горадзе Кот-д'Івуару, верталёты Францыі і міратворчай місіі ААН бамбардавалі сёньня рэзыдэнцыю экс-прэзыдэнта гэтай афрыканскай краіны Лярана Гбагбо. Прадстаўнікі міратворцаў сьцьвярджаюць, што мэтай атакі была ліквідацыя цяжкіх узбраеньяў, зьмешчаных на тэрыторыі рэзыдэнцыі – а не самога Гбагбо.

Напярэдадні войскі, верныя экс-прэзыдэнту атакавалі гатэль "Гольф" у Абіджане – рэзыдэнцыю Алясана Ўатара, якога міжнародная супольнасьць прызнае пераможцам леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у краіне.

Прадстаўнікі Алясана Ўатара зьвярнуліся да ААН і зьмешчанага ў краіне кантынгенту Францыі з заклікам "нэйтралізаваць атрады" Гбагбо, якія, нягледзячы на страту бальшыні тэрыторыі краіны, працягваюць чыніць супраціў прыхільнікам Уатара ў Абіджане.

Раней ААН зьвінаваціла войскі абодвух лідэраў у масавых забойствах цывільнага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG