Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАР пастаўляла зброю Лібіі


Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка пастаўляе зброю краінам з рэпрэсіўнымі рэжымамі, у тым ліку Лібіі. Пра гэта піша мясцовая газэта Sunday Independent, са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.

Паводле Камітэту ў пытаньнях кантролю за звычайнымі ўзбраеньнямі, ўрад ПАР летась ухваліў продаж зброі на 5,3 мільярды даляраў 78 краінам.

Прадстаўнікі апазыцыі ПАР зьвінавацілі ўлады гэтай краіны ў пастаўках зброі лібійскаму ўраду, якую Муамар Кадафі, паводле іх слоў, выкарыстоўвае супраць мірных жыхароў.

Ці ажыцьцяўляліся пастаўкі і пасьля ўвядзеньня супраць Лібіі міжнароднага эмбарга – не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG