Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: паўстанцы нясуць страты


Лібія: пахавальная цырымонія ў Бэнгазі па забітых паўстанцах

Лібія: пахавальная цырымонія ў Бэнгазі па забітых паўстанцах

У горадзе Адждабія – важным стратэгічным пункце на ўсходзе Лібіі – ідзе бой паміж сіламі Муамара Кадафі і паўстанцамі.

Напярэдадні невялікія групы праўрадавых сілаў ўмацаваліся ў асобных пунктах гораду і цяпер спрабуюць выбіць паўстанцаў з Адждабіі – апошняга буйнога населенага пункту на шляху да Бэнгазі.

Урадавыя сілы працягваюць таксама абстрэл гораду Місрата на захадзе Лібіі. За мінулыя суткі паўстанцы страцілі прынамсі 30 байцоў. Напярэдадні авіяцыя НАТО нанесла ўдар па бронетэхніцы Кадафі ў раёне Місраты, зьнішчыўшы 13 танкаў.
XS
SM
MD
LG