Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшла акцыя "Дзень гневу", некалькі актывістаў затрыманыя


У цэнтры Масквы прайшла чарговая апазыцыйная акцыя "Дзень гневу".

Арганізатарамі выступілі рухі "Левы фронт" і Маскоўская рада, аднак сярод сотняў удзельнікаў санкцыянаванага мітынгу былі і ашуканыя дольшчыкі, і антыфашысты, і абаронцы Хімкінскага лесу, і прадстаўнікі незарэгістраванай Сацыял-дэмакратычнай партыі Міхаіла Гарбачова, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Віталь Камышоў.

Лёзунгі акцыі датычыліся самых розных праблем грамадзкага жыцьця. Сярод патрабаваньняў -- выкананьне сацыяльных і палітычных правоў грамадзян, увядзеньне наўпроставых выбараў губэрнатараў.

Пасьля мітынгу міліцыя затрымала каардынатара "Левага фронту" Сяргея Удальцова і яшчэ некалькіх актывістаў, якія заклікалі прайсьці да будынка адміністрацыі прэзыдэнта, каб перадаць патрабаваньні. Шэсьця мэрыя не санкцыянавала.
XS
SM
MD
LG