Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прайшлі жалобныя мерапрыемствы


Палякі аддаюць даніну памяці загінулым год таму 96 пасажырам прэзыдэнцкага самалёту Ту-154, які разьбіўся пад Смаленскам.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Аляксандар Лемяшэўскі, польскія палітыкі не змаглі дамовіцца наконт сумеснага ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах, таму калі брат-блізьнюк Леха Качыньскага Яраслаў з паплечнікамі ўскладаў кветкі каля прэзыдэнцкага палацу, прэзыдэнт і сьпікеры абедзьвюх палат парлямэнту былі ў іншай частцы польскай сталіцы.

Яраслаў Качыньскі не зьявіўся таксама на асноўных дзяржаўных мерапрыемствах -- на сталічных могілках Павонзкі, каля помніка загінулым, куды прыбыў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.

"Каля гэтага помніка мы павінны самі сабе задаць пытаньне -- колькі за гэты год удалося нам захаваць той атмасфэры агульнанацыянальнай жалобы?" -- сказаў Камароўскі.

Спрэчкі палітыкаў, аднак, не перашкодзілі дзясяткам тысяч палякаў па ўсёй краіне ўшанаваць памяць 96 загінулых пад Смаленскам выбітных прадстаўнікоў свайго народа.
XS
SM
MD
LG