Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сотні дэманстрантаў застаюцца на каірскай плошчы Тахрыр


На плошчы Тахрыр у цэнтры Каіру трэція суткі працягваюць заставацца сотні дэманстрантаў, якія патрабуюць адстаўкі кіраўніка Вышэйшай ваеннай рады Эгіпту - маршала Махамэда Тантаўі.

Пратэсты пачаліся ў пятніцу. Першапачаткова дэманстранты патрабавалі прыцягнуць да суду экс-прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака і людзей зь яго атачэньня. Аднак пасьля спробы вайскоўцаў сілаю ачысьціць плошчу пачалі гучаць лёзунгі, накіраваныя супраць цяперашніх уладаў.

У сутыкненьнях на плошчы Тахрыр у суботу загінуў 1 чалавек, каля 70 былі параненыя.

Прадстаўнікі вайскоўцаў у нядзелю папярэдзілі, што гатовыя зноў выкарыстоўваць сілу для таго, каб спыніць пратэсты.
XS
SM
MD
LG