Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ўспамінаюць загіблых у катастрофе пад Смаленскам


У Польшчы сёньня - у першую гадавіну авіякатастрофы пад Смаленскам - успамінаюць загіблых.

Ахвярамі катастрофы 10 красавіка мінулага году сталі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Польская дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь на мерапрыемствы ў памяць аб паляках, расстраляных супрацоўнікамі НКУС у 1940 годзе.

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, выступаючы на жалобнай цырымоніі на вайсковых могілках у Варшаве, заявіў, што найлепшым помнікам загінулым стане нацыянальнае яднаньне.

У храмах краіны прайшлі памінальныя службы. У 8 гадзін 41 хвіліну варшаўскага часу - дакладны час катастрофы - па ўсёй краіне званілі званы.

Сёння ж у сталіцы Польшчы чакаюцца мітынгі з патрабаваньнем высьветліць прычыны катастрофы.
XS
SM
MD
LG