Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды: 5 ахвяраў страляніны


У Нідэрляндах, паводле ўдакладненых дадзеных, 5 чалавек загінулі і 11 чалавек параненыя ў выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Альфэн-ан-дэн-Рэйн. Паводле відавочцаў, малады чалавек, апрануты ў скураную куртку і вайсковыя штаны, страляў з аўтамата, а пасьля застрэліў і сябе з пісталета. Паводле мэра горада, чацьвёра параненых знаходзяцца ў крытычным стане.

2 красавіка ў Альфэне адбыўся падобны інцыдэнт, у выніку якога загінулі два чалавекі. Улады пакуль ня зьвязваюць паміж сабой два эпізоды.
XS
SM
MD
LG