Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь БНФ салідарная з палітвязьнямі


9 красавіка на пятым зьезьдзе моладзевай камісіі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» вырашана скасаваць пасаду старшыні арганізацыі і дэлегаваць каардынацыйныя паўнамоцтвы радзе, якая будзе зьбірацца штомесяц.

Дэлегаты амаль аднагалосна прынялі рэзалюцыю «Аб салідарнасьці з палітвязьнямі», у якой выказалі «гатоўнасьць рабіць усё магчымае для вызваленьня палітвязьняў, затрыманых беларускай міліцыяй і КДБ і прыцягнутых да крымінальнай адказнасьці па сфабрыкаванай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня», перадае БелаПАН.

Моладзь БНФ пацьвердзіла, што арганізацыя гатовая «аказваць канкрэтную дапамогу ахвярам рэжыму і іх сем’ям», а таксама «садзейнічаць прыцягненьню да адказнасьці ўсіх прадстаўнікоў улады, якія праводзяць рэпрэсіўную палітыку рэжыму».

Удзельнікі зьезду таксама прынялі рэзалюцыю «Рукі прэч ад „Выспы Свабоды“ у цэнтры Менску!», у якой патрабуюць «неадкладнай адмены палітычнай матывіроўкі рашэньня аб спыненьні арэнды памяшканьня», дзе знаходзіцца офіс Партыі БНФ. Удзельнікі моладзевай камісіі Партыі БНФ гатовыя пачаць «бестэрміновую акцыю негвалтоўнага супраціву», калі арэнда памяшканьня ня будзе прадоўжана.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG