Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: радыкалы пагражаюць ЗША


Дэманстрацыя супраць падаўжэньня тэрміну знаходжаньня войскаў ЗША ў Іраку
Дэманстрацыя супраць падаўжэньня тэрміну знаходжаньня войскаў ЗША ў Іраку
Радыкальны ірацкі шыіцкі лідэр Мактада ас-Садр заявіў, што ягоныя прыхільнікі адновяць узброеную барацьбу супраць войскаў ЗША ў выпадку, калі тэрмін іх знаходжаньня ў Іраку будзе працягнуты. Заяву ас-Садра зачытаў яго прадстаўнік на шматтысячным мітынгу ў Багдадзе, які быў прымеркаваны да 8-х угодкаў узяцьця ірацкай сталіцы амэрыканскімі войскамі.

Напярэдадні міністар абароны ЗША Робэрт Гейц у часе наведваньня Іраку заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы могуць застацца ў гэтай краіне і пасьля 2011 году, калі ўлады Іраку выкажуць такое пажаданьне. Паводле дзейнай дамовы паміж Багдадам і Вашынгтонам, усе вайскоўцы ЗША павінны пакінуць Ірак да канца сёлетняга году.
XS
SM
MD
LG