Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканскія лідэры маюць намер наведаць Лібію


Пяць лідэраў афрыканскіх дзяржаў на чале з прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джейкабам Зумам наведаюць Лібію з мэтай пасярэдніцтва ў перамовах паміж уладамі і ўзброенай апазыцыяй.

Паведамляецца, што кіраўнікі ПАР, Дэмакратычнай рэспублікі Конга, Маўрытаніі, Малі і Уганды, якія прадстаўляюць Афрыканскі зьвяз, сустрэнуцца ў Трыпалі зь лібійскім лідэрам Муамарам Кадафі, а таксама наведаюць Бэнгазі - апорны пункт паўстанцаў. Там яны правядуць перамовы з прадстаўнікамі пераходнай нацыянальнай рады. Афрыканскія лідэры спадзяюцца, што іх місія будзе садзейнічаць спыненьню агню і пачатку палітычнага дыялёгу.
XS
SM
MD
LG