Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС запатрабуе афіцыйнага расьсьледаваньня ў ААН


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Публікацыі з спасылкай на экспэртаў ААН, якія заяўляюць пра «наяўнасьць у Лібіі беларускіх наймітаў», і сродкі масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюць такія заявы, не заслугоўваюць даверу, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

У гэтай сувязі МЗС нагадвае «галаслоўныя абвінавачваньні ў пастаўках баявых вэрталётаў у Кот-д’Івуар, якія скончыліся афіцыйнымі прабачэньнямі службовых асобаў ААН у адрас Беларусі».

Беларускі бок абяцае запатрабаваць афіцыйнага расьсьледаваньня ў ААН у сувязі з гэтай сытуацыяй.

Таксама ў заяве МЗС Беларусі адзначаецца, што Рэспубліка Беларусь разглядае ААН у якасьці ключавога інструмэнта канструктыўнага ўзаемадзеяньня дзяржаў у інтарэсах міру і ўстойлівага разьвіцьця.

«Закуліснае маніпуляваньне грамадзкай думкай пад прыкрыцьцём аўтарытэту ААН, недапушчальныя», — адзначае МЗС Беларусі.

У шэрагу мэдыяў цытуецца заява рабочай групы ААН па пытаньнях найміцтва. Паведамляецца, што ў войсках лідэра Лібіі Муамара Кадафі служаць выхадцы зь Беларусі.

Паводле экспэртаў ААН, «ёсьць шматлікія доказы таго, што Кадафі выкарыстоўвае некалькі сотняў замежных наймітаў, пераважна з краін Афрыкі і Беларусі». У інтэрвію агенцтву AP кіраўнік рабочай групы ААН Хасэ Луіс Гомэс дэль Прадо заявіў, што ў асноўным выкарыстоўваюць снайпэраў, у тым ліку з прыватных ахоўных агенцтваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG