Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: дасягнутае пагадненьне па скарачэньні бюджэтных выдаткаў.


Прэзыдэнт ЗША Б.Абама
Прэзыдэнт ЗША Б.Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і лідэры амэрыканскага Кангрэсу дасягнулі пагадненьня па скарачэньні бюджэтных выдаткаў.

Пра дамоўленасьць абвясьцілі літаральна за гадзіну да таго, як мінаў афіцыйны тэрмін фінансаваньня многіх дзяржаўных устаноў. У вымушаным водпуску без захаваньня ўтрыманьня маглі апынуцца прыкладна 800 тысяч амэрыканцаў.

Паводле прынятага рашэньня, урад паменшыць выдаткі на 39 мільярдаў даляраў. Барак Абама назваў скарачэньне хваравітым, але неабходным. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што Беламу дому ўдалося адстаяць свае прыярытэтныя праекты.
XS
SM
MD
LG