Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Гбагбо перайшлі ў наступ


Мапа Кот-д'Івуара

Мапа Кот-д'Івуара

У Кот д'Івуары войскі, верныя былому прэзідэнту Лярану Гбагбо, вярнулі пад свой кантроль два раёны гораду Абіджан - найбуйнейшага ў краіне.

Паведамляецца, што ў баях з прыхільнікамі Алясана Уатара, прызнанага міжнароднай супольнасцю пераможцам леташніх прэзыдэнцкіх выбараў, вайскоўцы Гбагбо выкарыстоўваюць танкі і іншую цяжкую тэхніку.

У пятніцу пад абстрэл патрапіла рэзыдэнцыя пасла Францыі ў Абіджане. Ракеты былі выпушчаныя з пазыцыяў войска Гбагбо.

ААН выказвае сур'ёзную занепакоенасьць у сувязі з гуманітарнай сытуацыяй у Абіджане, а таксама выпадкамі масавых забойстваў падчас узброенага супрацьстаяння.
XS
SM
MD
LG