Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У некалькіх арабскіх краінах прайшлі новыя акцыі апазыцыі


У некалькіх арабскіх краінах прайшлі новыя антыўрадавыя выступы.

У горадзе Дэраа, на поўдні Сірыі, ахвярамі сутыкненьняў дэманстрантаў з паліцыяй у пятніцу сталі ад 22 да 32 апазыцыйных актывістаў. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што лічыць недапушчальным гвалт у дачыненьні да ўдзельнікаў мірных выступаў. Паводле Amnesty International, за тры тыдні пратэстаў у Сірыі загінулі звыш 170 чалавек.

У Емэне ў пятніцу найменей 2 чалавекі былі забітыя і 25 параненыя падчас разгону акцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха ў Таизе.
XS
SM
MD
LG