Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нігерыі праходзяць парлямэнцкія выбары


У Нігерыі – найбуйнейшай па колькасьці насельніцтва дзяржаве Афрыкі – сёньня праходзяць парлямэнцкія выбары. Права абіраць 360 дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнта і 109 сэнатараў маюць больш за 70 мільёнаў чалавек. Галасаваньне павінна было адбыцца на мінулым тыдні, аднак яго адклалі з-за праблем з выбарчымі бюлетэнямі.

Перадвыбарная кампанія была азмрочаная гвалтам. Напярэдадні ахвярамі выбуху ў памяшканьні выбарчай камісіі ў горадзе Суледжа сталі найменей 8 чалавек. На паўночным усходзе краіны пры нападзе на паліцэйскі пастарунак загінулі 4 чалавекі. Усяго, паводле Human Rights Watch, ад восені летась ахвярамі гвалту ў сувязі з палітычнай барацьбой сталі больш за 80 чалавек.

На будучым тыдні ў Нігерыі пройдуць прэзыдэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG