Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску ў Беларусі 21-22 красавіка пройдзе паседжаньне Рады кіраўнікоў цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў Эўраазіяцкай эканамічнай супольнасьці (ЭўрАзЭС).

У ходзе паседжаньня бакі маюць абмеркаваць, сярод іншага, захады па падтрымцы банкаўскага сэктару, стан плацёжных балянсаў, дынаміку міжнародных рэзэрваў краінаў-чальцоў а таксама ацаніць рэалізацыю Пагадненьня аб узгодненых прынцыпах валютнай палітыкі ЭўрАзЭС.

На гэты момант антыкрызісны фонд Супольнасьці разглядае заяўку Беларусі на атрыманьне крэдыту памерам два мільярды даляраў, для ўрэгуляваньня крызісу на валютным рынку краіны, спрычыненага рэзкім пагаршэньнем плацёжнага балянсу.
XS
SM
MD
LG