Лінкі ўнівэрсальнага доступу


ВЫХОДЗЯЧЫ З ДОМУ...


...не забудзьце парасон. Тэмпэратура: 1 – 7 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


9 – Зьезд моладзі БНФ у офісе БНФ у Менску. Пачатак а 11.00.

10 – Брытанскі гурт «The Tiger Lillies» у клюбе “Рэактар”. Пачатак выступу а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


9 – Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жузэ Мануэл Барозу ў Македоніі.

10 – «Дзень гневу» – акцыя апазыцыі ў Маскве.

10 – У Варшаве адзначаюць першыя ўгодкі гібелі прэзыдэнта Леха Качынскага і каля100 афіцыйных асобаў у катастрофе ўрадавага самалёта пад Смаленскам.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


9 – У 1865 завяршылася Грамадзянская вайна ў ЗША, у мястэчку Апатомакс войскі Поўдня на чале з Робэртам Лі капітулявалі перад войскамі Поўначы на чале з Улісам Грантам.

9 – У 1966 Ватыкан скасаваў Індэкс забароненых кніг.

9 – У 1991 Грузія абвясьціла аб сваёй незалежнасьці і выхадзе са складу СССР.

10 – У 1847 нарадзіўся Джозэф Пуліцэр (пам. 1911), бедны імігрант з Вугоршчыны, які разбагацеў у ЗША на выданьні газэт, заснавальнік Школы журналістыкі і прэміі яго імя (Pulitzer Prize).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


9 - Дзень фінскай мовы.

МІНУС 365: Кветкі і зьнічы ля польскага пасольства

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Публічнасьць, публічнасьць, публічнасьць – вось найбольшы маральны чыньнік і сіла ў нашым публічным жыцьці”.

Джозэф Пуліцэр
XS
SM
MD
LG