Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: беларусы ваююць за Кадафі


Падазраваныя наёмнікі, захопленыя ў палон паўстанцамі, Бэнгазі, Лібія

Падазраваныя наёмнікі, захопленыя ў палон паўстанцамі, Бэнгазі, Лібія

У войсках кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі служаць беларусы. З такой заявай выступіў ачольнік рабочай групы ААН па выкарыстаньні наёмнікаў Хасэ Гомэс дэль Прада.

У сёньняшняй заяве рабочай групы ААН гаворыцца пра шматлікія доказы таго, што Муамар Кадафі "выкарыстоўваў наёмнікаў і выкарыстоўвае наёмнікаў". Паводле Дэль Прада, бальшыня іх паходзіць з Афрыкі і зь Беларусі.

Беларускі МЗС адрэагаваў на гэта спасылкай на сваю ранейшую заяву, у якой адпрэчваецца ўдзел беларусаў у лібійскім канфлікце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG