Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва хоча не дапусьціць беларускай АЭС


Аўдронюс Ажубаліс
Аўдронюс Ажубаліс
Літва мае цьвёрды намер не дапусьціць пабудовы паблізу сваіх межаў атамнай электрастанцыі і будзе зьвяртацца па дапамогу да міжнародных партнэраў – пра гэта, як падае “Інтэрфакс”, заявіў сёньня літоўскі міністар замежных справаў Аўдронюс Ажубаліс.

“Існуе цэлы комплекс захадаў, якія можа зрабіць Літва, каб назначаная пад будаўніцтва ў Беларусі пляцоўка была аддаленая ад літоўскай мяжы”, – сказаў Ажубаліс журналістам. Выбар для АЭС Астравецкай пляцоўкі літоўскі міністар акрэсьліў як “правакацыю”.

Паводле Ажубаліса, міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў пры канцы сакавіка абяцаў, што афіцыйны Менск дасьць адказ на ноту Літвы адносна магчымага ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе плянаванай у Беларусі атамнай электрастанцыі.

Літоўскі міністар адначасна нагадаў, што нота была таксама адпраўлена і Расеі, якая мае намер пабудаваць новую станцыю побач зь мяжою Літвы ў Калінінградзкай вобласьці.

Пры канцы сакавіка літоўскія мэдыі распаўсюдзілі выказваньне прэм’ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса, які заявіў, што Літва будзе праз Эўрапейскі Зьвяз і АБСЭ змагацца супраць атамных электрастанцыяў, якія плянуюць пабудаваць побач зь яе мяжою.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG