Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Долю дзяржавы ў МТС выставяць на міжнародны аўкцыён


Беларусь выставіць сваю долю ў беларускім сотавым апэратары МТС на міжнародны аўкцыён, паведаміў віцэ-прэм'ер ураду Анатоль Калінін.

Калінін адзначыў, што "была прапанова ад расейскай кампаніі купіць кантрольны пакет, вяліся перамовы, але не дамовіліся па цане (…) Яны прапанавалі аплаціць толькі частку, а затым ажыцьцяўляць даплату ў залежнасьці ад рэйтынгу дадзенай кампаніі на ўсясьветным рынку (...) Мы хочам, каб яны адразу аплацілі ўвесь пакет".

Расейскія "Мабільныя Тэлесыстэмы" (МТС) раней выказалі зацікаўленасьць у набыцьці 51%-й долі ў беларускім МТС. "Мы вядзем перамовы аб набыцьці. За разумны кошт, за грошы, якіх гэты актыў варта. Нашы беларускія партнэры ведаюць усе нашы прапановы", — заявіў дырэктар "МТС Замежныя кампаніі"Алег Распопаў.

Якую суму МТС гатовая заплаціць за беларускі актыў, у кампаніі не паведамляюць.

Беларусь гатовая прадаць расейскай МТС 51%-ю долю ў беларускім СТАА "МТС" за $1 млрд., заяўляў у сакавіку Аляксандар Лукашэнка, нагадвае Інтэрфакс.

Заснавальнікамі беларускага "МТС" выступаюць дзьве кампаніі:

  • Белтэлекам" (51% статутнага капіталу)
  • Расейскае ААТ "Мабільныя Тэлесістэмы" (49% статутнага капіталу)
XS
SM
MD
LG