Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў прадстаўляе новага прэм'ера


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сёньня прадстаўляе ў парлямэнце кандыдатуру новага кіраўніка ўраду.

У адпаведнасьці з заканадаўствам, урад краіны на чале з Карымам Масімавым склаў свае паўнамоцтвы пасьля інаўгурацыі пераабранага на пасаду прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева. Інаўгурацыя Назарбаева прайшла сёньня ў Астане.

На пазачарговых выбарах Назарбаеў набраў больш як 95 адсоткаў галасоў.

Назарбаеў кіруе Казахстанам больш як 20 гадоў, і ягоны наступны прэзыдэнцкі тэрмін – пяць гадоў.
XS
SM
MD
LG